зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча, стаянка

Гарадзішча, стаянка

Змест

Апісанне

Гарадзішча Ніз-2 знаходзіцца на паўночны захад ад паўночнай ускраіны вёскі, на высокай штучнай гары, засаджанай лесам. Узведзена на другой надпоймавай тэрасе, мае абарончы вал з напольнага боку і грушападобнай формы верхнюю пляцоўку. Схілы гарадзішча і вал засаджаны лесам. Цэнтральная пляцоўка таксама зарастае асобнымі дрэвамі і кустарнікамі, моцна задзірвавана. На ёй выразна прасочваюцца сляды ад траншэй і ям. Датуецца другой паловай I тыс. н.э. 

Гарадзішча ўпершыню было абследавана Е. Міхайлоўскім у канцы XIX ст. У 1955 г. яго абследаваў Славяна-Літоўскі атрад Прыбалтыйскай археалагічнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам Ф.Д. Гурэвіч. Е. Міхайлоўскі выявіў кавалкі згніўшага дрэва, перапаленыя камні і вугаль. Былі знойдзены таксама крамянёвыя адшчэпы, фрагменты ляпнога жоўтага гладкасценнага посуду з вялікай колькасцю дамешак у цесце і слядамі загладжвання ўнутранай паверхні.

Стаянка Ніз-1 знаходзіцца на паўночны-захад ад вёскі, на ўчастку левабярэжнай тэрасы р. Шчара, абмежаванай з усходу і захаду ярамі, з поўначы і поўдня - схіламі тэрасы. Тэрыторыя помніка задзірваваная. Прыкладныя памеры стаянкі да 0,075 га. Датуецца 3-2 тысячагоддзямі да н.э. і адносіцца да позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку. 

Стаянка была выяўлена ў 1962 г. М.М. Чарняўскім, абследавана ў 1963 г. В.Р. Супруном. У 1963 і 1965 гг. М.М. Чарняўскі правёў на помніку раскопкі. Была знойдзена кераміка і крамянёвыя вырабы, якія можна аднесці да позняга этапу нёманскай культуры і бронзавага часу. Таксама было выяўлена пахаванне ў яме з рэшткамі трупаспалення, пласкадонны гаршчок з штампованным арнаментам, падшліфаваная крамянёвая сякера. Даследчык адносіў пахаванне да бронзавага часу.

Старонка