Шыфр
613В000037
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
XII–XIII стст.
Гарадзішча старажытнага Барысава знаходзіцца ў пасёлку, на левым беразе Бярэзіны. Займае стрэлку вялікага мыса, абмежаванага з усходу возерам і ручаём, з захаду доўгім ярам. Аддзелена ад астатняй плошчы мыса ровам. Пляцоўка авальная, узвышаецца на 8-10 м над поймай ракі. Датуецца ХІІ - ХІІІ стст.
Раскопкі гарадзішча праводзіў у 1968, 1969, 1971 гг. Г.В. Штыхаў. Былі знойдзены шкляныя бранзалеты, шыферныя прасліцы, гліняны посуд, жалезныя наканечнікі стрэл, шпоры, нажы, сярпы, восці і інш.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён