Шыфр
111В000006
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, Брэсцкая крэпасць, Валынскае ўмацаванне
Датаванне
ХІ -ХIV ст.
Апісанне
Гарадзішча старажытнага Бярэсця датуецца XI-XIV стагоддзямі і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю “1” катэгорыі. Згодна з матэрыяламі гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследванняў, праведзеных у 2018 г. па заказу Брэсцкага гарвыканкама навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» з мэтай распрацоўкі праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, межы тэрыторыі гарадзішча старажытнага Бярэсця вызначаны ўмоўнай лініяй, якая ідзе з захаду па беразе р. Заходні Буг, з поўначы - па беразе р. Мухавец, з паўднёвага ўсходу - за контурамі земляных умацаванняў 2-га дота 62-га Брэсцкага ўмацаванага раёна.
Частку гарадзішча пасля раскопак 1969 - 1981 гг. пакінулі раскрытай. На месцы раскопак на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці 2 сакавіка 1982 г. быў адкрыты “Археалагічны музей “Бярэсце”. Раскоп з’яўляецца галоўным экспанатам музея.
Археалагічны раскоп плошчай 1134 м2 знаходзіцца на глыбіні 4 метраў і ўяўляе сабой частку рамеснага квартала: 28 драўляных жылых і гаспадарчых аднакамерных пабудоў, дзве вулічныя маставыя, частакол, рэшткі глінабітных печаў. Большасць дамоў знаходзіцца менавіта там, дзе яны стаялі 800 год назад. Толькі адзін дом размяшчаўся па-за межамі раскопа. Ён выдатна захаваўся, таму быў далікатна перанесены навукоўцамі пад дах павільёна.