Шыфр
213В000820
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, аг. Лукомль, с/с Лукомльскі, у аграгарадку, на правым беразе р. Лукомка
Датаванне
V-VIII ст.
Апісанне
Гарадзішча каля вёскі Лукомль, на правым беразе р. Лукомка, на пагорку вышыней 15-20 м. Пляцоўка памерам 63x36 м., культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 2,2 м., каля паўночнага краю болыш за 5 м. У 1930 г. гарадзішча абследаваў А.Д. Каваленя, у 1956 Л.В. Аляксееў заклаў шурф 1х1 м., у 1966-74 гг. даследаваў Г.В. Штыхаў. Зроблена 7 раскопаў пл. 704 кв. м. Пры раскопках гарадзішча, на правым беразе ракі Лукомкі была даследавана пляцоўка плошчай 704 м2. Былі выяўлены рэшткі некалькіх археалагічных культур, якія храналагічна змяняюць адна адну: днепра-дзвінская (VIII ст. да н.э - III ст.н.э); тыпу верхняга пласта Банцароўшчыны (VI ст. - VIII ст. н.э), матэрыялы IX ст. - пач. X ст., якія належылі крывічам; магутны культурны пласт XI ст. - XIII ст. з вялікай колькасцю знаходак; верхні пласт перыяду ВКЛ. Сярод знаходак вырабы з жалеза, каляровых металаў , косці , каменю ), шкла, шмат гладкасценнай і штрыхаванай керамікі. Адносна вялікая плошча пасада (13-15 га.) і характар знаходак, выяўленных пры раскопках, дазволілі Г.В. Штыхаву зрабіць вывад, што гэты старажытны населены пункт належыў да ліку гарадоў. У 2007 г. помніку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі.