зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча старажытнага Лагойска (замчышча)

Апісанне

Гарадзішча старажытнага Лагойска - Замчышча размешчана на правым беразе р. Гайны (цяпер тут парк культуры і адпачынку). Пляцоўка пл. 1,5 га ўмацавана валам вышынёй 3 м і ровам. Даследаваў у 1966, 1968, 1971 Г. В. Штыхаў, раскапана 420 кв.м. Культурны пласт 0,8-1,2 м, у паўночна-ўсходняй частцы раскопу - да 1,7 м, мае 2 гарызонты - верхні і ніжні, паміж якімі маецца праслойка пяску. У ніжнім гарызонце знойдзены невял, гаршчок з лінейным арнаментам 2-й пал. 10 ст. і некалькі абломкаў ляпнога посуду, шмат фрагментаў кухонных гаршкоў, пашыраных у Полацкай зямлі ў 11-13 ст., а таксама жалезныя наканечнікі стрэл, шпоры, стрэмя, дэталі замкоў, спружынныя нажніцы, фігурны разец (лыжкар), ключы ад навясных замкоў, гіра ад вагаў.