зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча старажытнага Пінска

Гарадзішча старажытнага Пінска

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113В000532

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, у межах вул. Горкага, вул. Першамайскай, усходняй мяжы пл. Леніна, на левым беразе р. Піна

Датаванне

XI–XIII стст.

Апісанне

Гарадзішча старажытнага Пінска мела складаны характар. Планам 1794 г. і назіраннямі пад час археалагічных даследаванняў і земляных работ устаноўлена, што яно складалася з дзядзінца і вакольнага горада. Планіровачным цэнтрам з'яўляўся дзядзінец.

Забудова старажытнага Пінска ажыццяўлялася ў асноўным з прыродных, наяўных матэрыялаў. Гэта ў асноўным драўніна хваёвых парод, што раслі ў недалёкім наваколлі, былі зручнымі для транспарціроўкі па рацэ альбо з дапамогай цяглавай сілы, валодалі добрымі цеплаахоўнымі ўласцівасцямі і добра паддаваліся апрацоўцы. З бярвенняў хваёвых парод узводзілі жылыя і гаспадарчыя пабудовы, вулічныя маставыя, дваровыя насцілы і агароджы, абарончыя вежы і сцены. Зрэдку ў якасці падрубаў і падкладак пад ніжнія вянкі зрубаў выкарыстоўвалі больш трывалы да гніення і вільгаці дуб. У Пінску не захавалася старажытных пабудоў манументальнай архітэктуры. Аднак пры даследванні падмуркаў езуіцкага калегіума знаходзілі кавалкі плінфаў, а выяўленая ў раскопах 1955 і 1957 гг. калекцыя паліўных каляровых і рознафігурных плітак не мае сабе роўных сярод такога ж матэрыялу ў іншых старажытных манументальных збудаваннях на тэрыторыі Беларусі. 

Маючы на ўвазе стабільнасць гарадской планіроўкі, што пацвярджалася назіраннямі за размяшчэннем вуліц, выяўленых двароў і будынкаў на адным і тым жа месцы на працягу многіх стагоддзяў, можна дапускаць, што месцазнаходжанне рынку ў старажытным Пінску і гарадской плошчы таксама і раней было з паўночнага боку ад дзядзінца каля ўезду на яго. Асноўнымі планіровачнымі элементамі, што рэгулявалі забудову старажытнага Пінска, былі вуліцы. Асноўныя з іх ішлі ад планіровачнага цэнтра дзядзінца з размешчаным каля яго рынкам да праездаў у абарончых збудаваннях вакольнага горада. Адна з такіх вуліц выяўлена раскопам 1963 г.

Маставая ў раскопе 1963 г. мела шырыню да 3 м, яе папярочны насціл вымошчваўся колатымі дошкамі ці тонкімі бярвёнамі, якія апіраліся на пакладзеныя ўздоўж напрамку вуліцы 2 ці 3 бярвенчатыя лагі. Такіх вулічных маставых прасочана 7 ярусаў, што паслядоўна змянялі папярэднія, занесеныя культурным слоем.

Старонка