зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча старажытнага Рагачова

Гарадзішча старажытнага Рагачова

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000586

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1 тыс. да н. э. - пач. 2-га тыс. н. э.

Апісанне

Гарадзішча мысавага тыпу, адносіцца да мілаградскай, зарубінецкай культур і эпохі сярэднявечча. Займае край мыса пры ўпадзенні р. Друць у Дняпро, вышынёй 11-12 м. Пляцоўка пакатая, памерам 125х90 м. 

Гарадзішча было выялена ў 1855 г. М.В. Без-Карніловічам. У 1929 г. абследаваў А.Дз. Каваленя, у 1951 г. Ю.У. Кухарэнка, у 1976 г. А.Р. Мітрафанаў. Раскопкі праводзілі ў 1967 г. П.Ф. Лысенка, у 1973, 1975 і 1976 гг. Э.М. Загарульскі. Падчас раскопак былі знойдзены вырабы з жалеза, шкляныя бранзалеты, шыферныя прасліцы, ганчарная кераміка, ляпная кераміка мілаградскай культуры, прасліцы-грузікі, жалезныя сярпы і рыбалоўныя кручкі ранняга жалезнага веку і інш.

Зараз гарадзішча знівеліравана. На ім стаіць каменны мемарыял да 850-годдзя горада. 

Старонка