зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча старажытнага Турава перыяду ранняга сярэднявечча

Гарадзішча старажытнага Турава перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Апісанне

Дзядзінец старажытнага Турава размешчаны на паўночна-заходняй ускраіне гарадскога пасёлка, на мысе, утвораным старымі пратокамі р. Прыпяць (Струмень, Дамавуха) і балоцістай нізінай р. Язда (правы прыток Прыпяці). З паўднёва-ўсходняга боку адасоблены ад вакольнага горада абарончым ровам. Пляцоўка вышынёй 5-6 м над акаляючай мясцовасцю мае трохвугольную форму, доўгі час разворвалася пад агароды, таму абарончыя збудаванні дрэнна захаваліся. Абарончая сістэма удала спалучала прыродныя перашкоды і штучныя збудаванні. Верагодна, земляны вал праходзіў па перыметры дзядзінца (засталіся невялікія ўзвышэнні з заходняга боку). У паўднёва-заходняй частцы пляцоўкі ёсць круглы ўзгорак, магчыма, тут на стыку валоў з ровам стаяла абарончая Тураўская вежа. З паўночнага боку рэшткі валоў былі знішчаны пры пракладцы дарогі. Роў паміж дзядзінцам і вакольным горадам, паводле звестак мясцовых жыхароў, яшчэ ў пачатку 20 ст. быў пастаянна запоўнены вадой, пазней часткова засыпаны зямлёй у час земляных работ, моцна пашкоджаны ў 1970-я гг. Выяўлены рэшткі наземных драўляных жытлаў і гаспадарчыя пабудовы зрубнай канструкцыі з глінабітнымі і цаглянымі печамі.. Знойдзены фрагменты шкляных бранзалетаў, аконнага шкла, шыферных прасліц, наканечнікі стрэл і інш.

Старонка