Шыфр
513В000383
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V ст. да н.э. - V ст. н.э.
Апісанне
Гарадзішча ўзгоркавага тыпу на мысе правага берага безназоўнага ручая (левы прыток р. Вабіч), у 0,3 км на паўночны захад ад вёскі, у 0,2 км на паўднёвы ўсход ад могілак, ва ўрочышчы Лажымент (састарэлая назва невялікага акопа для укрыцця пяхоты або гармат). Пляцоўка авальнай формы памерам 70х80 м (102х119 м па падэшве), умацавана па перыметру кальцавым валам вышынёй да 4 м пры шырыні 4 м. З напольнага паўднёвага боку, маецца дадатковы вал, вышынёй 3,5 м і роў шырынёй 10 м, глыбінёй 1,5 м. Уваход на гарадзішча з заходняга боку.