зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000359

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Сцяпанавічы, 3 км на захад ад вёскі

Датаванне

V - IV стст. да н.э. - І - ІІ стст. н.э.

Апісанне

Гарадзішча Загорцы знаходзіцца на захад ад вёскі. Пляцоўка амаль круглая, вышынёй 12-18 м. Датуецца V-IV стст. да н.э. - I-II стст. н.э. У V - VІІ стст. выкарыстоўвалася як сховішча. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры.

Помнік даследавалі ў 1933-34 гг. А. М. Ляўданскі і К.  М. Палікарповіч, у 1950 г. Л. В. Аляксееў, у 1966 г. К. П. Шут. Абследаваў у 1972 г. Г. В. Штыхаў. Былі знойдзены тэкстыльная, гладкасценная, штрыхаваная кераміка, гліняныя прасліцы, вырабы з косці, бронзавыя ўпрыгожанні, крыцы, шлакі, зернацёрка, абгарэлае збожжа. Выяўлены рэшткі згарэўшага наземнага драўлянага жылля з каменнымі прымітыўнымі ачагамі на земляной падлозе і рэшткамі абвугленых зерняў пшаніцы. 

Старонка