Шыфр
213В000170
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V ст. да н. э. - V ст. н. э.
Гарадзішча знаходзіцца на поўнач ад вёскі Янаўшчына. Уяўляе сабой насып выцягнутай формы з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Краі гарадзішча пашкоджаны кар’ерамі. На помніку размешчаны вясковыя могілкі.
На падставе бібліяграфічных звестак гарадзішча каля в. Янаўшчына адносіцца да ранняга жалезнага веку і днепра-дзвінскай археалагічнай культуры. Гарадзішча вядома з 1969 г., у 1972 г. абследаваў М.М. Чарняўскі, беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук.
Раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён