Шыфр
413В000605
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, в. Монтацішкі, 0,3 км на поўнач ад вёскі, 0,5 км на поўнач ад вёскі
Датаванне
I - IV стст.
Гарадзішча эпохі жалезнага веку і курганны могільнік знаходзяцца на поўнач ад в. Монтацішкі. Адносяцца да культуры ўсходнелітоўскіх курганоў.
Гарадзішча займае авальную пляцоўку памерам 40 х 60 м, абкружанаю валам вышынёй 2 м. Курганны могільнік налічвае 20 насыпаў вышынёй 0,5-3 м, паўсферычнай формы ў плане. Вакол існавала каменная абкладка.
Помнікі абследавалі ў 1955 г. Ф.Д. Гурэвіч, у 1974 г. А.Г. Калечыц. Былі знойдзены фрагменты штрыхаванай керамікі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён