Шыфр
213В000174
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
IX ст.
Гарадзішча размешчана ў вельмі зручным месцы - на вузкім перашыйку паміж азёрамі Дрывяты і Навята. Гэта высокі (да 14 м) пагорак прыроднага паходжання, хоць у некаторых краязнаўчых крыніцах сустракаюцца звесткі аб тым, што гapa насыпная. Значнай з’яўляецца плошча гарадзішча — 200x100 м. Вышыня гары 14 м. З усiх бакоў было абкружана валам (захавалiся рэшткi) вышынёй 3-9 м.
Раскопкі ў 1955-56 гг. праводзіў Л.В. Аляксееў, абследавала ў 1981 г. Л.У. Дучыц. Ніжні гарызонт датуецца ІХ-Х стст. У ім знойдзена ляпная кераміка. Раскопкі падцвердзілі, што горад узнік на месцы паселішча латгалаў і крывічоў. Сярэдні гарызонт адносіцца да ХІ-ХІІ стст. Выяўлены рэшткі драўляных пабудоў. Сярод знаходак - прасліцы, нажы, крэсівы, пісалы, бронзавыя бранзалеты і пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, шмат касцей жывёлы, зерне жыта, ячменю, аўса. Унікальнай знаходкай з’яўляецца так званы “лічман” – жэтон для лічэння. Падобныя жэтоны выкарыстоўваліся ў Еўропе, у тым ліку і ў Рэчы Паспалітай, да XVIІІ ст. у купецкіх і банкаўскіх аперацыях. Сярод нумізматычных знаходак выяўлена таксама манета канца XІV ст., так званая “кейстутоўка”.
Сярэдні гарызонт адмежаваны ад ніжняга рэшткамі пажарышча. Верхні гарызонт датуецца ХІІІ - пачаткам XV ст. Знойдзены наканечнік стралы, ключы ад замкоў, шмат глінянага посуду розных тыпаў.
На сённяшні дзень у цэнтры гарадзішча знаходзіцца памятны знак у гонар заснавання горада. На ім умацавана бронзавая дошка з выявай герба горада і датай заснавання Браслава.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён