Шыфр
112Г000711
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1724 г.
Стыль
Помнік народнага драўлянага дойлідства
Георгіеўская царква пабудавана ў 1724 г. на могілках. З’яўляецца помнікам традыцыйнага народнага дойлідства, вызначаецца выразнасцю аб’ёмна-прасторавй кампазіцыі, арганічным сінтэзам архітэктурнага вырашэння і дэкаратыўнага афармлення інтэр’ера.
У 1935-38 гг. быў праведзены капітальны рамонт. Затым у 1942-43 гг. была прыбудавана аднапавярховая рызніца, накрытая двухсхільным дахам. Экспедыцыя па абследаванню помнікаў архітэктуры ў 1947 г. выявіла ў храме стары іканастас і абразы XVIII ст. ("Мацi Божая Адзiгiтрыя" (пасярэбраны абклад 1752, майстры Мiкiта i Пархом), "Хрыстос-Уседзяржыцель" (сярэбраныя абклады 1767, майстры Д. Ткачук i С. Грэчка) і інш., разны кiвот XVIII ст., 2 абразы "Мацi Божая з дзiцем", абраз мяжы XVIII-ХІХ стст. "Праабражэнне" і інш.).
У 1955 г. у царкве быў праведзены рамонт, у выніку якога была заменена падлога каля алтара, пафарбаваны ўнутры і звонку сцены, папраўлены падмурак і ганак на галоўным уваходзе. У 1961 г. царква была закрыта.