зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гістарычны цэнтр г. Навагрудка: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны слой

Шыфр

411Е000775

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак

Апісанне

Гістарычны цэнтр г. Навагрудак ахоплівае тэрыторыі, абмежаваныя:

на поўначы – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад падножжа адхону Фарнага касцёла па вул. 1 Мая, 17 да тэрыторыі гарадскога парка праз ручай па агароджы зямельных участкаў сядзібнай забудовы па вул. 1 Мая, 19, 19А, далей па падножжу замкавых контравалоў уздоўж зямельнага ўчастка парка, 

на захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад зямельнага ўчастка парка па межах участка сядзібы па зав. Паркаваму 4, па межах праезжай часткі зав. Паркавага, па бардзюрным камені тратуара праезнай часткі ўздоўж вуліц Люсі Сячко, па межах капітальных будынкаў па вул. Паштовй 7, 9 да зав. Гродзенскага, па цотным баку зав. Гродзенскага да вул. Гродзенскай, па цотным баку вул. Гродзенскай да перасячэння з вул. Высокай, уздоўж вул. Высокай да вул. Міцкевіча і ўздоўж няцотнага боку вул. Міцкевіча да перасячэння з вул. Савецкай, 

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па межах будынка па пл. Леніна 1, 

на ўсходзе – умоўная ламаная лінія, да мясцовага праезду побач з будынкам па вул. Леніна 1А, па межы сквера на пл. Леніна ўздоўж яра з ручаём да агароджы тэррыторыі дома-музея Адама Міцкевіча па вул. Леніна, 1, па агароджы музея да перасячэння з вул. Мінскай, уздоўж капітальных будынкаў па межах іх зямельных участкаў да капітальных будынкаў па вул. Мінскай 1, 3, 5 па межах іх зямельных участкаў да вул. Замкавай, уздоўж вул. Замкавай, да перасячэння з вул. 1 Мая, па бардзюрным камені тратуара праезжай часткі ўздоўж няцотнага боку вул. 1 Мая да падножжа адхону Фарнага касцёла па вул. 1 Мая, 17