Шыфр
212Е000002
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул.
Датаванне
ХІІ ст.
Апісанне
Гістарычны цэнтр сучаснага Віцебска з'яўляецца помнікам горадабудаўніцтва, які ўключае планіроўку, жылую забудову і ўнікальныя помнікі архітэктуры, што захаваліся да нашага часу.
Тэрыторыя гістарычнага цэнтра першапачаткова фарміравалася як сістэма трох віцебскіх замкаў: Верхняга, Ніжняга і Узгорскага. Да замкаў далучаліся слабоды. З поўначы Узўгорскага замка знаходзілася Узгорская слабада. З усходу Ніжняга замка - Задунаўская слабада. З поўдня Ніжняга замка - Заручаўская слабада. Унікальны архіўны дакумент - “Чарцёж места Віцебска 1664 года” паказвае асаблівасці планіроўскі замкаў, іх забудовы, канструкцыі замкавых умацаванняў, жылыя, грамадскія і культавыя будынкі. Кожны з трох віцебскіх замкаў уяўляе замкнёную планіровачную структуру са сваім кампазіцыйным цэнтрам.