Шыфр
412Г000010
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Давыда Гарадзенскага, 3
Апісанне
Манастыр базыльянак быў заснаваны ў 1626 г. пры старажытнай Прачысценскай царкве з дазволу уніяцкага мітрапаліта І. Руцкога. Пасля спусташальнага пажару 1647 г., які знішчыў старадаўнюю царкву, быў пабудаваны драўляны храм Раства Багародзіцы, які таксама быў знішчаны пажарам 1720 г. У 1720 г. пачалося будаўніцтва каменнай царквы і манастыра пад кіраўніцтвам архітэктара І. Фантана. Фінансаваў будоўлю ўніяцкі мітрапаліт Леў Кішка. Манастыр быў асвечаны ў 1756 г. (па іншым дадзеным у 1751 г.). Пасля роспуску ўніяцкай царквы на Беларусі, манастыр у 1843 г. быў перададзены праваслаўным. У 1977—1992 гадах у будынку размяшчаўся Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі, а пасля 1992 г. ўзнавіў сваю дзейнасць манастыр Раства Багародзіцы.