зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Грамадскі свіран з в. Касарычы Глускага раёна Магілёўскай вобласці

Шыфр

612Г000381

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Мінскі раён, аг. Азярцо, тэрыторыя ўстановы «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту»

Датаванне

сяр. XIX ст.

Апісанне

Грамадскі свіран у в. Касарычы з'яўляецца тыповым прыкладам збудаванняў такога тыпу. Па планіроўцы ён адносіцца да тыпу магазінаў са скразным праездам. Два ярусы бэлек злучаюць два працяглых зрубных блока і служаць апорнай сістэмай для крокваў чатырохсхільнага даху з заломам у ніжняй частцы. Зруб пастаўлены на стужкавы падмурак, падоўжныя бакі якога загнуты ўверх. У пабудове наяўныя як архаічныя рысы народнага дойлідства (вугал са схаваным шыпам, "у ахрапку", гідраізаляцыя з бяросты), так і стылёвыя элементы, запазычаныя з мураванай архітэктуры (двухступеньчаты карніз, дробнапрафіляваеыя накладкі, ашаляваныя вароты, залом даху). 

Грамадскі свіран (магазін) з в. Касарычы пабудаваны сумесна жыхарамі некалькіх суседскіх вёсак (Касарычы, Заракуша, Замасточча) з’яулялся уласнасцю не Мінскай, а валасной абшчыны. Памеры свірана дазваляюць уявіць, што ў ім захоўваўся рэзервовы запас зярна, разлічаны на большую колькасць двароў, чым налічвалася ў адной мірскай абшчыне. Такім  чынам пабудова прызначалася для захоўвання грамадскага фонда збожжа на выпадак неўраджаю або іншага стыхійнага бедства.