Шыфр
513В000103
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VI ст. н.э. - ІХ ст. н.э.
Грунтавы могільнік каля в. Чырвоны Агарод знаходзіцца на правым беразе р. Красная, на захад ад вёскі, на паўднёвай ускраіне ўрочышча Селішча, на ўзлессі.
Упершыню помнік адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1964 г. Л.Д. Побаль, у 1999 г. могільнік абследаваў В.Ф. Капыцін, які зафіксаваў наяўнасць кальцыніраванных (абпаленных) костак. У 2018 г. помнік абследаваў А. В. Вараненка.