зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Грунтавы могільнік позняга сярэднявечча з каменнымі стэламі

Шыфр

113В000430

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Засімы, с/с Бухавіцкі, на ўсходняй ускраіне

Датаванне

XIV - XVI стст.

Апісанне

Грунтовы могільнік размешчаны на ўсходняй ускраіне вёскі Засімы Бухавіцкага сельсавета на тэрыторыі Дзяржаўнай кобрынскай доследнай лесагаспадарчай установы "Кобрынскі вопытны лясгас". Могільнік датуецца 14 - 16 ст., вонкава ўяўляе сабой насыпное ўзвышэнне ў выглядзе расплывістага кургана вышынёй 0,6 - 0,8 м, дыяметрам 4 - 6 м, задзёрнаванага, парослага некалькімі дрэвамі і хмызнякамі.

На паўднёвым схіле кургана добра захаваліся два надмагільныя камяні - стэлы, якія ўраслі ў зямлю. Камяні маюць няправільную канічную форму і адрозніваюцца памерамі. На адным з камянёў добра прыкметны старажытны знак у выглядзе крыжа, змешчанага ў круг. Знак высечаны на плоскім баку каменя, звернутага на ўсход.