Шыфр
113В000437
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Кісялёўцы,
Датаванне
ХІХ ст.
Грунтавы могільнік позняга сярэднявечча з каменнымі стэламі знаходзіцца ў цэнтры в. Кісялёўцы, з правага боку дарогі в. Кісялёўцы - в. Балоты, за 15 м ад дарогі. Могільнік уяўляе сабой узвышаны земляны ўчастак прастакутнай формы з плоскай задзернаванай паверхняй. Маецца некалькі хаатычна размешчаных надмагільных камянёў-стэлаў, на якіх праглядаюцца высечаныя старадаўнія надпісы. У верхняй плоскасці асобных стэл маюцца круглыя адтуліны, якія служылі, верагодна, для мацавання крыжоў. Размяшчэнне магіл на могілках асінхроннае. Агульная тэрыторыя могільніка ўяўляе сабой форму прамавугольніка з памерамі прыкладна 40 х 20 м.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён