Шыфр
513В000199
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VIII–X стст.
Грунтавы могільнік знаходзіцца на левым беразе безназоўнага ручая, пры яго ўпадзенні ў воз. Бесіта, за 2 км на паўночны захад ад вёскі, на невялікім астанцы першай надпоймавай тэрасы, на ўскрайку леса.
Помнік адкрыты ў 1974 г Я.Р. Рыерам, абследаваны ў 1993 г. В.Ф. Капыціным.
У пясчаных берагавых агаленнях і адвалах траншэі, на плошчы 400x50 м, сабраны фрагменты ганчарнай керамікі з лінейным арнаментам, у тым ліку фрагменты адагнутага са звужаным краем венца (X ст.) і выгнутага з патоўшчаным краем (XIV–XV стст.). Тут жа сустракаюцца асобныя апрацаваныя крамяні і абломкі грубаляпной керамікі з дамешкамі буйных зерняў дрэсвы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён