Шыфр
513В000307
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
II-IX стагоддзi
Грунтавы могільнік з трупаспаленнем II-IX стст. н. э. на паўночным ускрайку в.Тайманава.
У працэсе раскопак, якія праводзіліся Л.Д. Побалем адначасова з даследаваннем селішча, было выяўлена сто дзевяноста сем пахаванняў і месца, дзе правозділася спаленне памерлых. Перапаленыя косткі змяшчалі ў ямы круглай або авальнай формы, радзей у спецыяльныя пасудзіны-урны. У асобных выпадках скрыні меншых памераў перакрываліся пасудзінамі большага аб'ёму, пастаўленымі ўверх дном. У адной з такіх скрыняў знойдзена плоская шкляная пацерка. У цэлым, пахавальны інвентар даволі бедны і разам з керамічнымі прадметамі прадстаўлены асобнымі вырабамі з металу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён