Шыфр
612Г000386
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Мінскі раён, аг. Азярцо, тэрыторыя ўстановы «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту»
Датаванне
п. ХХ ст.
Стыль
народнае драўлянае дойлідства
Апісанне
Васьмігранны ў плане зруб з двума варотамі і вуглавым праездам. Накрыты высокім конусападобным саламяным дахам, які трымае каркасная канструкцыя на чатырох слупах, злучаных доўгімі бэлькамі. На іх стаяць "дзядкі", звязаныя цэнтральнай шлегай -- асновай вільчака. На шлегу навешаны жэрдкі з крукамі, ніжнія канцы якіх абапіраюцца на верхні вянок сцен. Страха пакрыта чаротам. Уязныя вароты дашчаныя з дзвух палавінаў. Уздоўж сцен -- застаронкі з дылаў для неабмалочаных снапоў, паміж імі ток -- рабочая частка гумна.