Шыфр
33АК000117
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Сучасныя танцы для моладзі ў клубе ўжо надакучылі сваёй аднастайнасцю. Яны не патрабуюць ад выканальнікаў творчасці. Таму вяртанне ў культурнае жыццё сучаснага аграгарадка вясковай спрадвечнай традыцыі актуальнае для цяперашняга часу. Калі больш шырокае кола людзей будзе засвойваць мясцовыя танцы і гульні, то адпачынак моладзі і дарослых будзе праходзіць значна цікавей. Дзеці, якія выхоўваюцца на мясцовых традыцыях, якія перадаваліся з пакаленне ў пакаленне, вырастаюць прывязаныя душой да роднага кута, усведамляюць сябе адной этнічнай супольнасцю. Сам факт, што ў Скірамантава існуе такая цікавая абрадавая гульня, выклікае гонар у тых, хто выехаў на сталае жыхарства ў Мінск і іншыя мясціны. Сувязь са сваякамі паспрыяе папулярызацыі гэтай гульні. Побач з аг. Скірмантава знаходзяцца Якуцкія Горы — першы ў Беларусі горналыжны цэнтр, створаны ў 2001 годзе. Вакол аграгарадка ў вёсках будуюцца і дзейнічаюць аграсядзібы. У іх дзейнасць можа быць уключана і ігрышча, якое захоўваецца ў Скірмантава. Магчыма стварыць этнатурыстычны маршрут на аснове культурнага кластара на гэтай тэрыторыі, і гульня “Ката пячы” разам са стравамі мясцовай кухні можа выклікаць цікавасць у айчынных і замежных турыстаў