зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ільінская царква

Шыфр

312Г000029

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1793 г.

Стыль

Усходнепалеская школа дойлідства

Апісанне

Ільінская царква ў горадзе Гомелі трохзрубная з глыбінна-прасторавай кампазіцыяй. Яна складаецца з прамавугольнага ў плане бабінца, квадратнага асноўнага аб’ёму гранёнай алтарнай абсіды. Блізкія да квадрата зрубы з шатровымі заканчэннямі ствараюць тыповы вобраз цэркваў беларускага Палесся, унікальны на фоне драўлянай архітэктуры ўсходнееўрапейскага арэала.

Царква была пабудавана ў 1793-94 гг. на месцы стараверскай Спаскай царквы. Пры царкве дзейнічаў стараверскі Спаскі манастыр. К сярэдзіне 19 ст. ён стаў толькі жаночым і налічваў 23 манашкі. У 1850 г. манастыр быў закрыты, але ў хуткім часе зноў аднавіў сваю дзейнасць па жаданню 10 старавераў.

У архіўных фондах захавалася апісанне царквы па стану на 1910 г. Адзначалася, што царква захавалася добра.