зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000129

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1913 – 1917 гг.

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

Будаўніцтва храма пачалося ў 1913 г. на землях князя Любамірскага. Па прычыне баявых дзеянняў Першай сусветнай вайны храм не ўдавалася асвяціць, таму што Ільінская царква “знаходзілася ў коле акопаў”. У сакавіку 1917 г. храм быў асвячоны. Царква адносілася да найбольш дэкарыраваных культавых збудаванняў на Аршаншчыне. 

Царква пабудавана з чырвонай цэглы. Мае трох’ярусную званіцу. Галоўны ўваход выкананы ў выглядзе трохарачнага ганка. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў пластычных налічніках. Падлога выкладзена каляровай керамічнай пліткай, якая захавалася фрагментарна.

У 1930-я гг. царква была зачынена. Будынак быў прыстасаваны пад склад. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупацыйныя ўлады дазволілі праводзіць у храме службу.

У канцы чэрвеня 1944 г. у ходзе Віцебска-аршанскай аперацыі царква выступала абарончым збудаваннем, выконвала функцыю шматчасовай вогненнай лакацыі: унутры храма знаходзілася супрацьтанкавая гармата. На сценах выразна захаваліся сляды траплення снарадаў.

Пасля вызвалення Беларусі, з канца 1940-х гг. у царкве зноў размясціўся склад, а ў 1970-х гг. будынак быў перададзены ва ўласнасць прадпрыемства “Арэхаўскі льнозавод”. Перад гэтым з царквы былі зняты купалы. 

На сённяшні дзень Ільінская царква знаходзіцца ў руініраванным стане.

Старонка