Шыфр
613Г000444
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1850-я гады
Стыль
рэтраспектыўна-рускі
Апісанне
У планіровачнай структуры і аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі царквы выкарыстана чатырохчасткавая структура, характэрная для храмаў рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм складаецца з 4 паслядоўна злучаных паміж сабой частак: званіцы, бабінца, асноўнага аб'ёму і апсіды. Трох'ярусная званіца, 1-ы ярус якой з'яўляецца тамбурам, утварае галоўны фасад храма. Прамавугольны ў плане прамежкавы аб'ём злучае званіцу і асноўны квадратны ў плане аб'ём храма, накрыты чатырохсхільным дахам і ўвянчаны цыбулепадобнай галоўкай на тонкай шыйцы. Апсіда паўцыркульнай формы, накрыта шатровым дахам.У цэнтры 1-га яруса галоўнага фасада - дзвярны арачны праём, акаймаваны ліштвамі. Сцяна галоўнага фасада з бутавага каме-ню, фланкіравана па вуглах шырокімі лапаткамі і завершана прафіляваным карнізам.