зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ільінская царква са званіцай

Шыфр

112Г000293

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. ХVIII ст., 1885 г.

Апісанне

Царква св. Іллі размешчана на ўскраіне вёскі, у старым парку, за мураванай агароджай. З'яўляецца помнiкам народнага дойлiдства з элементамi барока i класiцызму. Царква невялікая драўляная адназрубная прамавугольная ў плане з адной глаўкай. Асобна перад храмам размешчана мураваная брама-званіца, пабудаваная ў 1875 г. з бутавага каменю.

Сярод даследчыкаў няма адзінага меркавання адносна часу будаўніцтва царквы. Паводле архіўнага дакумента, царква, найбольш верагодна, была пабудавана ў 1773 г. аднак, на думку А. Кулагіна царква пабудавана ў першай палове ХІХ ст. па праекце архітэктара А. Лазінскага. 

У 1902 г. быў праведзены капітальны рамонт царквы, у 1937 г. перакрыты дах. У Вялікую Айчынную вайну царква захавалася. У 1958 г. на сродкі абшчыны быў праведзены бягучы рамонт - спраўлены ўнутраныя сцены, пафарбаваны купал.