Шыфр
712Г000197_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1952 г.
Інтэрнат № 3 БНТУ (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 63)
Чатырохпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Мае падобнае архітэктурнае рашэнне з інтэрнатам № 2. Разам яны ўтвараюць курданёр перад галоўным корпусам універсітэта. Фасады будынка падзелены цягай паміж 1-м і 2-м паверхамі, апрацаваны рустам. На галоўным фасадзе цэнтральная частка на ўзроўні 2-4-га паверхаў раскрапавана пілястрамі, завершана трохвугольным франтонам з круглай люкарнай у абрамленні з ляпным дэкорам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён