Шыфр
712Г000197_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1954 г.
Апісанне
Інтэрнат № 4 БНТУ (пр. Незалежнасці, 61)
Пяціпавярхрвы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя, пластыка галоўнага фасада і бакавога, які выходзіць на вул. Дарашэвіча, выразная, насычаная ляпнымі элементамі. Па гарызанталі фасады падзелены цягай паміж 3-4-м паверхамі, плоскасць ніжніх трох паверхаў апрацавана рустам. Моцным акцэнтам з'яўляецца вуглавая частка будынка, вылучаная неглыбокім рызалітам і завершаная бельведэрам са шпілем, на кутах - пінаклямі. Фасады рызаліта на ўзроўні 4-5-га паверхаў раскрапаваны пілястрамі, дэкарыраваны паўбалясінамі, барэльефнымі устаўкамі з выявамі савецкай сімволікі, медальёнамі.