Шыфр
113Г000170
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1867 г.
Апісанне
У 1837 г. на могілках у в. Чудзін была пабудавана царква-капліца, якая спачатку служыла для адпявання памерлых. Потым у ёй спраўлялі царкоўную службу. Праз некаторы час царква была закрыта, а прыхаджане хадзілі на набажэнствы ў Будчанскую Троіцкую царкву.
У 1865 г. благачынны святар Чудзінскай царквы Іван Бабарыкін звярнуўся да архіепіскапа Мінскага і Бабруйскага з просьбай аднавіць уласнымі сіламі і сродкамі царкву-капліцу на могілках у в. Чудзін. Просьбу задаволілі.
У 1990-я гг. была праведзена рэканструкцыя. Царква дзейнічае і ў наш час.