Шыфр
112Г000062
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1751 г.
Стыль
Неаготыка
Апісанне
Касцёл св. Юрыя пабудаваны на пагорку, непадалёк ад былога палаца Радзівілаў.
Першы касцёл з дрэва быў пабудаваны ў 1751 г. па фундацыі біскупа Жалкоўскага, асвячоны ў 1759 г. У 1827 г. касцёл быў перабудаваны ўладальнікам Паланечкі князем Канстанцінам Радзівілам. У 1897 г. у чарговы раз рэканструяваны паводле праекта варшаўскага архітэктара К. Вайцяхоўскага. Пад час перабудовы храм пастаўлены на мураваныя падмуркі, значна павялічаны ў даўжыню, сцены звонку і ўнутры пафарбаваны, дах перакрыты гонтам.
Падлога ў касцёле была цэментная, столь падшыта дошкамі, пафарбавана светла-жоўтай фарбай. Галоўны алтар быў простай работы часткова ўпрыгожаны разьбой і пазалотай. З правага боку ад прэсбітэрыя знаходзіўся бакавы алтар Прасвятой Дзевы Марыі, з левага боку - алтар св. Антонія Падуанскага. Яшчэ адзін алтар знаходзіўся ў капліцы.
У 1855 г. з правага боку ад касцёла на мураваным падмурку была пабудавана званіца.