Шыфр
412Г000639
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, аг. Новы Двор, с/с Астрынскі
Датаванне
1749
Стыль
Помнік драўлянага дойлідства
Касцёл складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму, завершанага васьміграннай вежай, і пяціграннай апсіды з сакрысціямі. Асноўны аб'ём і апсіда накрыты агульным двухсхільным дахам з вальмамі. Сакрысціі маюць самастойныя вальмавыя дахі. Сцены прарэзаны лучковымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі і вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Франтон галоўнага фасада аддзелены ад плоскасці карнізам, гарызантальна ашаляваны. У інтэр'еры асноўнае памяшканне выцягнута па падоўжнай восі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён