Шыфр
113Г000015
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1856 г.
Стыль
Класіцыстычная рэтраспектыва позняга барока
Апісанне
Касцёл пабудаваны як кафедральны на заходнім ускрайку Кобрынскага фарштата Брэст-Літоўскай крэпасці. Аўтар праекта Якаў Фардон. У 1845 г. жыхары Кобрынскага фарштата Брэст-Літоўскай крэпасці Куроўскі, Бучынскі, Малеўскі і інш. звярнуліся да статс-сакратара князя Галіцына з хадайніцтвам аб дазволе пабудаваць касцёл. Яно было задаволена 25 верасня 1849 г., але мураваны храм пабудаваны як кафедральны толькі праз 7 год.
18 лістапада 1849 г. храм асвячоны архібіскупам В. Жылінскім у 1856 г. Да храма былі прыпісаны капліцы пры гімназіі імя Р. Траўгута, пры турме, на могілках, у доме сясцер міласэрднасці св. Сямейства, у школе, пры пажарнай камандзе на чыгуначнай станцыі Брэст-Палескі. У міжваенны час была спроба капітальнай рэканструкцыі касцёла ў стылі канструктывізму (арх. Юзаф Бараньскі), але планы сарвала вайна. Пашкоджаны ў Другую сусветную вайну. У 1950-57 гг. адноўлены з капітальнай перабудовай. Да пачатку 1990-х у будынку размешчаны абласны краязнаўчы музей. Перададзены вернікам. Праведзена рэканструкцыя з частковай рэстаўрацыяй фасадаў (арх. В. Кескевіч).