Шыфр
212Г000959
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1749 – 1760, 1911 – 1913 гг.
Комплекс былога кляштара езуітаў у цяперашні час уключае 6 карпусоў, якія злучаны паміж сабой. Корпус А ўяўляе сабой каменны, трохпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Плоскасць фасада разбіта плоскімі здвоенымі тасканскімі пілястрамі. Завяршае кампазіцыю карніз, выкананы з профільнай цэглы. Левы кут будынка шчыльна прымыкае да карпусоў Г і Д, утвараючы прамы вугал, а таксама прамую лінію разам з асабовымі фасадамі гэтых карпусоў. Акрамя таго, з дваравога фасада прымыкае корпус Б таксама пад прамым вуглом. Злучэнне з карпусамі ўтварае ўнутраны замкнёны дворык, які мае арыгінальнае архітэктурнае рашэнне, якое паўтарае дэталі фасаднай часткі будынка: прамавугольныя аконныя праёмы, плоскія пілястры, развіты завяршальны карніз. На трэцім паверсе арганізаваны сучасны арыгінальны музычна-механічны гадзіннік. Правая тарцовая частка будынка мае цікавае архітэктурнае рашэнне. Тарцовыя часткі дэкараваны абапал здвоенымі плоскімі тасканскімі пілястрамі, кампазіцыю завяршае шырокі карніз з профільнай цэглы і трэвугольны франтон. Дах двухсхільны.
Корпус Б уяўляе каменны, двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Будынак шчыльна прымыкае абапал да карпусоў А і В, утворачы прамыя вуглы. Дэкор фасада вырашаны ў традыцыях, характэрных для манастырскіх пабудоў.
Корпус В уяўляе каменны, двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Правы вугал шчыльна прымыкае да корпусу Г, утвараючы прамы вугал.
Корпус Г уяўляе каменны, трохпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Па абодва бакі асноўнага аб'ёму сіметрычна размешчаны і крыху вылучаны наперад дадатковыя аб'ёмы. Пластыка цэнтральнага аб'ёму разбіта плоскімі пілястрамі. Аконныя праёмы другога і трэцяга паверхаў прамавугольнай формы, дэкараваны ліштвамі простай формы з замкавым каменнем.
Корпус Д уяўляе каменны, трохпавярховы, з высокім цокалем, прамавугольны ў плане будынак. Цокальная частка выдзелена міжпавярховым карнізам. Аконныя праёмы прамавугольнай формы, дэкараваны ліштвамі, а на другім паверсе - закладным каменем.
Корпус Е размешчаны насупраць корпуса Д і ўяўляе каменны, двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Па абодва бакі будынка размешчаны аднапавярховыя прыбудовы. Плоскасць фасада разбіта на тры часткі плоскімі пілястрамі, якія дэкаруюць дзвярныя праёмы. Аконныя праёмы ў гэтых частках будынка прамавугольнай формы і некалькі большыя па памеры з астатнімі. Над дзвярнымі праёмамі размешчаны металічныя казыркі на ажурных кранштэйнах, а таксама сандрыкі. Плоскасць фасада на ўзроўні другога паверха разбіта фрызам, які паўтараецца і ў дэкоры прыбудоў, завяршае кампазіцыю завяршальны карніз. У цэлым дэкор фасада будынка паўтарае элементы корпуса Д. Дваровы фасад мае тры паверхі. Першы паверх вылучаны міжпавярховым карнізам. На ўзроўні другога паверха размешчаны фрыз, а завяршае кампазіцыю карніз у выглядзе фрыза. У дваровым фасадзе размешчаны таксама два дзвярныя праёмы з карнізамі на ажурных кранштэйнах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён