Шыфр
721М000072
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, установа «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны»
Датаванне
1941–1944 гады
Апісанне
Калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў складаецца з рукапісных партызанскіх часопісаў партызанскіх фарміраванняу (брыгад i атрадаў) Беластоцкай (9 адз.), Брэсцкай (6 адз.), Вілейскай (4 адз.), Віцебскай (1 адз.), Гомельскай (5 адз.), Магілёускай (101 адз.) i Мінскай (122) абласцей. Усяго 248 адзінак. Дата ix стварэння ахоплівае перыяд з 1942 па 1944 гг. Выданні былі перыядычнымі (штомесячнымі, двухтыднёвымі) i існавалі ў адзіным экзэмпляры.
Рукапісныя партызанскія часопісы ўяўляюць сабой самаробныя папяровыя носьбіты (пісчая, абгортачная папера, лісты вучнёўскіх сшыткаў i iнш.) у выглядзе агульных сшыткаў або альбомаў рознага фармату i аб’ёму; з напісаным ад pyxi простым i каляровымі алоўкамі з чарнілам або надрукаваным машынапісам тэкстам, з ілюстрацыямі (самадзеяцельнага, радзей прафесійнага ўзроўню); у 1960-1970 гг. для забеспячэння захаванасці рукапісныя партызанскія часопісы былі змешчаны ў кардонныя вокладкі.
Рукапісныя партызанскія часопісы - гэта ўнікальная з’ява ў гісторыі i культуры Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Своеасаблівы мастацкі летапіс партызанскай вайны, дзе прадстаўлены ўвесь спектр мастацкіх стыляў, відамi жанраў унікальнай рэпартажнай графікі перыяда вайны.