Шыфр
721М000073
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, установа «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны»
Датаванне
1941–1944 гады
Апісанне
Гісторыка-культурная каштоўнасць уяўляе сабой асобныя самаробныя ўзоры зброі. Для вырабу зброі выкарыстоўваліся розныя металічныя дэталі i фрагменты ад зброі, самалётаў, транспартных наземных сродкаў, гаспадарчых прылад, якія маглі знайсціся у вёсках, а таксама здабытыя партызанамі на дыверсіях супраць немцаў.
Самыя адказныя часткі зброі - наразныя адвалы здабываліся з кавалкаў ствалоў ад пашкоджанай i не працуючай завадской збpoi - вінтовак Mocінa, кулямётау ДП-27, ДТ-29 i іншых, якія мелі калібр 7,62 мм. Для вырабу затворнай рамы i крышкі – дэталі, унутры якой рухаецца затвор, выкарыстоўвалася любое ліставое жалеза таўшчынёй 0,8-1,2 мм. Гэта маглі быць патронныя скрыні, бензінавыя бочкі i інш. У некаторых выпадках маглі выкарыстоўвацца водаправодныя і іншыя стальныя трубы рознай таўшчыні. Затвор вырабляўся з цыліндрычных кавалкаў металу - часта гэта былі вoci ад узарваных аўта- i бронемашын. Спружыны, неабходныя для дзеяння аутаматыкі зброі, выраблялюя з самага рознага дроту - гэта маглі быць кавалкі дроту з аўтапакрышак, аплеткі сядзенняў самалёта, стропаў паветранага шара-радыязонда, збітага партызанамі і інш. Прыклады вырабляліся з металу, у тым выпадку, калі гэта быў складны прыклад, i з дрэва - для пастаянных.
Калекцыя партызанскай самаробнай збpoi невялікая па колькасці, але каштоўная сваёй эксклюзіўнасцю па разнастайнасці прадметаў. Кожная адзінка збpoi з’яўляецца рарытэтнай, ніводная не паўтарае іншую.
У калекцыі прадстаўлена праца 28 партызанскіх майстроў, якія рабілі сваю справу пад стрэлы ворага, у лясах ва ўмовах баявой дзейнасці. Каштоўнасць калекцыі ва унікальнай магчымасці прадставіць гісторыка-культурную інфармацыю аб маштабах майстэрства народных умельцаў, што магло праявіцца толькі пры ўмове ўсенароднай масавай партызанскай барацьбы. Яна выяўляе глубінныя пласты шматграннага партызанскага руху Беларуci, складу партызанскіх фарміраванняў i ix баявой дзейнасці.