Шыфр
63БЛ000177
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Слуцкі раён, аг. Лучнікі
Апісанне
З даўніх часоў у аг. Лучнікі да Каляд рыхтуюць вялікую, да 1,5 метра ў дыяметры, шаснаццаціражковую зорку, якая ўмацоўваецца на доўгае дрэўка. Калядная зорка Случчыны мае своеасаблівы і самабытны выгляд. Канструкцыя мае доўгую рукаятку, адмысловую злучальную частку, дзякуючы якой зорка пакручваецца ў час выканання песянь і цэнтральную відовішчную частку ў выглядзе обада. Обад мае тыльную панарамную частку, на якой размяшчаецца выява біблейскага сюжэта Раства і невялікія дзверцы, пярэднюю празрыстую панарамную частку з выявай анёлаў па акружнасці і нерухомае прыстасаванне для свячы. Асаблівасцю рухомай часткі з’яўляюцца яркія, аб’ёмныя, прыгожыя промні (ражкі), якія прымацаваны да обада пад вуглом 45 градусаў і ўтвараюць своеасаблівы купал.