зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Калядны абрад "Цары"

Калядны абрад "Цары"

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

63БК000053

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Апісанне

Калядны абрад «Цары» – віншавальны абыходны абрад калядоўшчыкаў з элементамі традыцыйнага калядна-навагодняга карнавалу і народнай драмы «Цар Максіміліян», прымеркаваны да Шчодрага вечара (13 студзеня). Дзея сфарміравалася як своеасаблівае каляднае прадстаўленне, у якім удзельнічаюць толькі юнакі і маладыя мужчыны – «цары». Як правіла, «цароў» – сем, кожны мае пэўнае імя – цар Максімільян, цар Мамай, цар Іван Грозны і г. д. Акрамя таго, у абрадзе ўдзельнічаюць «лекар» і механоша, гарманіст і барабаншчык, а таксама традыцыйныя для беларускіх Каляд маскі «дзед» і «баба». Віншавальны абыход распачынаецца з наступленнем цемры. Калядоўшчыкі ідуць з запаленымі паходнямі, што надае працэсіі незвычайную відовішчнасць. «Цары» ходзяць спачатку па хатах тых аднавяскоўцаў, дзе жывуць незамужнія дзяўчаты, а потым — да тых, хто запрасіў загаддзя. У хаце разыгрываюць жартоўнае прадстаўленне сустрэчы і бітвы «цароў», пасля чаго з’яўляецца «лекар» і «лечыць» сапернікаў, прапісваючы ім жартоўныя рэцэпты. Напрыканцы прадстаўлення адбываецца адорванне ўдзельнікаў абыходу. Семежаўцы намагаюцца найлепшым чынам аддзячыць «царам», бо вядома – наступны год для гаспадароў хаты будзе настолькі багаты, наколькі яны будуць шчодрымі з калядоўшчыкамі. Абрад з’яўляецца адноўленым: традыцыя калядавання «цароў» перадавалася ад пакалення да пакалення ў Семежава да канца 50-х гг. XX ст., калі абрад быў забаронены. Але нават у савецкі час вяскоўцы таемна хадзілі шчадраваць. У 1997 г. дзякуючы цікавасці мясцовай супольнасці і падтрымцы навукоўцаў абрад быў рэвіталізаваны.

Старонка