зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000171

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1924 - 1926 гг.

Стыль

Помнік традыцыйнага народнага дойлідства

Апісанне

Калодзежны шацёр з’яўляецца помнікам забудовы Ю. Клоса, адзін з цікавых элементаў комплексу  дзяржаўных дамоў у Браславе, пабудаваных у так званым “закапанскім стылі” у 1920-х гг. 

Шацёр над калодзежам быў спраектаваны Ю. Клосам і ўзведезны ў 1924-1926 гг. Першапачаткова шацёр быў накрыты дранкай і меў больш пластычны выгляд. Пры аднаўленні помніка ў канцы 1980-х гг. дранка была заменена на пілаваную дошку, пастаўлены іншых памераў і прапорцый шпіль. Арыгінальны шпіль захоўваецца ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Браслаўскі калодзежны шацёр - прыгожае прапарцыянальнае збудаванне. Ён адносіцца да ліку лепшых узораў помнікаў падобнага тыпу на тэрыторыі Беларусі.

Старонка