Шыфр
112Д000728
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в. Карчова, урочышча Кут
Датаванне
17 тыс. гадоў назад - 18 тыс. гадоў назад
Стыль
валун
Апісанне
Камень называюць не толькі “філарэтавым”, але і “вялікім” за яго значныя памеры. Глыба нагадвае востраверхую скалу . Даўжыня павярховай часткі дасягае 4,1 м., вышыня 3,0 м., шырыня 1,9 м. Па сваім складзе гэта граніт ружова-шэрага колеру. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што ён быў прынесены Дняпроўскім ледніком недзе 17-18 тысяч гадоў таму з Фінляндыі. У 1971 годзе валун абвешчаны геалагічным помнікам прыроды, хоць ёсць усе падставы лічыць яго помнікам нашай гісторыі і культуры.