зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Камень-следавік перыяду бронзавага веку

Апісанне

Памеры камня-следавіка перыяду бронзавага веку складаюць 1,1х0,8 м. Камень - аб'ект пакланненняў і ахваряпрынашэнняў. Даследаваннямі каменя-следавіка займаўся Э.М. Зайкоўскі. 

Камень у вёсцы Крамянец мае імя Дажджбог - у гонар язычніцкага ўладыкі сонца, ад якога залежыў ураджай і дабрабыт землеўладальніка. Мясцовую рэліквію жыхары в. Крамянец вельмі ўшаноўваюць. Звычайна да каменя наведваюцца на святы, асабліва - на Івана Купалу, Сёмуху, Вялікдзень. У ранейшыя часы тэрыторыя вакол каменю была абнесена плотам, у куце пляцоўкі ў зямлю людзі закапалі бочку без дна. У бочцы  заўсёды стаяла вада. Гэта вада лічылася святой. Людзі прыходзілі  сюды звычайна да ўсходу сонца,  прыносілі да каменю розныя ахвяраванні.

Калі доўга няма дажджу, людзі і сёння звяртаюца да каменя за дапамогай. Ініцыятыву ў такім выпадку бярэ на сябе адна са старэйшых бабуль. Яна ідзе ад хаты да хаты і збірае 9 удоў. Жанчыны бяруць з сабой драўляныя, у рост чалавека, калы, ідуць да каменя, прыўздымаюць яго і падважваюць, вымаўляюць просьбу-закляцце і просяць, каб камень паслаў дождж. Пасля абраду на трэці дзень дождж павінен пайсці.

Камень-следавік перыяду бронзавага веку з'яўляецца неад'емным элементам “Традыцыі ўшанавання Святога (Дажджбоговага) каменя на былым Крамянецкім свяцілішчы  каля вёскі Крамянец Лагойскага раёна”, якая ўваходзіць ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.