зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Камень-следавік перыяду бронзавага веку

Шыфр

413В000463

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, в. Сянежыцы, с/с Ваўковіцкі

Датаванне

3-2-е тысячагоддзе да н.э. - канец VIII ст. да н.э.

Апісанне

Камень-следавік знаходзіцца у паўночна-заходняй частцы сучасных могілак на ўсходзе в. Сянежыцы. Помнік уяўляе сабой трапецападобны ружавата-шэры дробназярністы гранітны валун памерамі 1,35 х 1,7, над зямлёй узвышаецца на 0,4 м. У цэнтральнай частцы валуна маецца паглыбленне, якое падобна на след левай нагі памерамі 18 х 7 см і глыбінёй 2,5 см, накіравана наском на захад. У паўднёва-усходняй частцы каменя за 35 см усходней ад першага паглыблення маецца другое паглыбленне падобнае на адбітак правай нагі, памеры 27 х 13 см, глыбіня 6 см, скіравана наском на захад. За 10 см на паўднёвы захад ад следа левай нагі знаходзіцца паўсферычная ямка дыяметрам 2,5 см. Аб’ём валуна 0,6 м³. Маса каля 1,7 тон.

На камяні ляжыць металічны праваслаўны крыж, у “Следзе Маткі Боскай” знаходзіцца некалькі дробных манет.