зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Камень з выявамі і надпісамі

Шыфр

113В000423

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Дзямідаўшчына, с/с Гарадзецкі

Датаванне

ХІХ ст.

Апісанне

Ён уяўляе сабой прамавугольную пліту шырынёй каля 30 см, таўшчынёй каля 15 см і вышынёй 130 см. Выкананы з гранадыярыту (шэрага граніту), амаль правільнай формы. У наш час устаноўлены на фундаменце і арыянтаваны пласкасцямі на ўсход-захад; зверху прыроблены крыж з мармуровай крошкі. Выявы выкананы з абодвух бакоў. З усходняга бока глыбока выбіта выява чатырохканцавога крыжа, існуюць рэшткі надпісаў лацінскімі літарамі, падобна на лацінскай мове: "janoryR (далей не разборліва)". З заходняга боку відаць рэшткі фігурнай рамкі, у цэнтры якой добра праглядаецца стылізаваная манаграма таварыства езуітаў IHS, з-пад якой выява падобная да нейкай ягады, або сэрца. Ніжэй знаходзяцца надпісы лацінскімі літарамі, напэўна на лацінскай мове: "fundato ycalocy ncdc onzrg ondrej (далей не разборліва)". Сімвалы былі пазначаны жоўтай фарбай.