Шыфр
113В000443
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2001 г.
Валун знаходзіцца ў лесапарку каля вёскі Пескі. Камень размешчаны ў расколіне трох зрослых каранямі дрэў, у былым сядзібным парку, дзе захаваліся фрагменты грабавых, ліпавых алей.
Камень неапрацаваны, мае форму ложа. У народных паданнях звязваецца з імем расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ. Лічыцца, што на гэтым камяні царыца адпачывала, калі падарожнічала з Пецярбурга ў Варшаву. Паводле другога падання, на гэтым камяні мясцовая памешчыца карала віноўных у нечым падданых: іх на суткі прывязвалі да камня і на працягу года такі чалавек паміраў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён