Шыфр
113В000416
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Бярозна, с/с Астроміцкі, з правага боку ад вул. Кавалёва
Датаванне
1803 г.
Каменны комплекс з надпісамі, які выконвае культавыя функцыі, знаходзіцца ў в. Бярозна. Мясцовыя жыхары не ведаюць, што гэта за камяні, але з пакалення ў пакаленне перадаецца, што яны заўсёды шанаваліся.
Комплекс складаецца з чатырох камянёў. Самы вялікі паглыблены ў глебу і выконвае ролю фундамента. На ім вертыкальна ўстаноўлены апрацаваны валун вышынёй 1,20 м з чатырма гранямі, дзве з якіх шырынёй 30 см, а астатнія 65 см. На вертыкальным камяні захаваліся надпісы і выявы крыжоў. На пярэдняй грані нешта падобнае на крыж Марыі і гарызантальныя надпісы, зробленыя хутчэй за ўсё лацінскімі літарамі. У ніжнім левым кутку арабскімі лічбамі напісана "1803". На левай грані зверху просты лацінскі крыж, а пад ім закругленыя знакі, да самага нізу. На тыльнай грані таксама надпісы лацінскімі літарамі, сярод якіх разборліва толькі частка "Pilipil".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён