зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Апісанне

Старадаўні Каменны крыж Даўгінаўскі IX-XII стст., які знайшлі побач з дарогай Даўгінава-Вілейка, быў перавезены ў г. Мінск спачатку ў Парк камянёў, а потым, улічваючы яго вялікую каштоўнасць, перанесены ў будынак Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускі навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі”. 

Крыж-ідал уяўляе сабой стылізаваную выяву жанчыны. Назвы крыжа–ідала – крыж крыжоў, вогненны крыж ці крыж Мары. Выкананы крыж-ідал з валуна, прынесенага ледавіком прыкладна 220-150 тыс. гадоў таму з Фенаскандыі. Памеры крыжа, у см: 173,0х107,0х25,0. Вага каля 800 кг. 

Хутчэй за ўсё, даўгінаўскі крыж гэта не проста крыж, а стод нейкага жаночага боства і з'яўляецца старадаўняй язычніцкай святыняй. 

Старонка