Шыфр
213Д000879
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XV - XVI стст.
Камайскі каменны крыж знаходзіцца ў скверы насупраць касцёла Іаана Хрысціцеля. Адзін з найбольш вядомых і адметных на тэрыторыі Беларусі.
Крыж высечаны з маналітнага граніту-валуна (вышыня 2,5 м, шырыня 0,7 м, таўшчыня 0,6 м, шырыня па гарызантальнай папярочыне 1,88 м). Вертыкальная частка крыжа мае чатырохгранную форму. У сяродкрыжжы зроблена трохвугольная ніша. На тыльнай і часткова на фасаднай плоскасцях маюцца надпісы лацінскімі літарамі, значна пашкоджаныя. Пад нішай высечана кола дыяметрам каля 9 см, пад ім знак у выглядзе парасона. Пад нішай захавалася дата "R 1803". На паўночным баку крыжа ніжэй папярочыны захавалася літара "В". Надпісы не расшыфраваны. Ля падножжа крыжа на камені высечаны словы прысвячэнні.
Сярод навукоўцаў няма адзінага меркавання аб даце ўстаноўкі крыжа. На гэты конт існуе некалькі версій. Паводле адной версіі, крыж высечаны ў XV-XVI стст. Іншыя даследчыкі мяркуюць, што крыж быў пастаўлены адначасова з будаўніцтвам храма ў 1603-1606 гг. Мясцовыя краязнаўцы схіляюцца да думкі, што крыж устаноўлены да 200-годдзя пабудовы касцёла. Знешне крыж выглядае даволі архаічна ў параўнанні з падобнымі помнікамі. Таму, не выключана, што высечаны ён раней ХІХ ст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён