зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Каменны могільнік

Шыфр

113В000424

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Закросніца

Датаванне

XIX ст.

Апісанне

Могільнік уяўляе сабой два валуны - вялікі (круглявы) і малы (плоскі). Вялікі неапрацаваны камень мае авальную форму вышынёй да 80 см, шырынёй да 100 см, таўшчынёй да 70 см. З паўднёва-усходняга боку ў верхняй частцы — плоская выемка. Побач на зямлі другі камень з плоскай паверхняй. Магчыма, другі камень з'яўляецца адколатай верхняй часткай першага. Матэрыял - граніт ружовага колеру.

Паверхня вялікага валуна рэльефная, пакрытая камяністымі адкладамі, замшаласцямі. Калі на паверхні і ёсць якія-небудзь старажытныя дробныя надпісы, то яны не праглядаюцца. З паўночнага боку на валуне высечаныя і зафарбаваныя тры буйныя літары “МАВ”. Аднак, тое, як яны выглядаюць, складае ўражанне, што гэта сучасныя надпісы.